Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пройдзе выстава да 30-годзьдзя «Талакі»


Фрагмэнт архіву Ўладзімера Сапагова
Фрагмэнт архіву Ўладзімера Сапагова

22 сьнежня а 18-й гадзіне ў менскай кнігарні «Галіяфы» адкрыецца выстава да 30-годзьдзя «Талакі».

Арганізатар выставы Цэнтар дасьледаваньняў грамадзянскай супольнасьці Беларусі прадставіць на ёй 100 фотаздымкаў Уладзімера Сапагова. На вечарыне, прымеркаванай да адкрыцьця выставы, выступяць удзельнікі гістарычных падзеяў і сябры фатографа.

Кіраўніца Цэнтру дасьледаваньняў грамадзянскай супольнасьці Беларусі Паліна Сьцепаненка апавяла карэспандэнту Свабоды пра мэты выставы:

«Мы хочам актуалізаваць праблему страчаных архіваў, бо Сапагоў быў фоталетапісцам нацыянальна-арыентаваных моладзевых рухаў 80-х гадоў. Вельмі важна, што гэты год — юбілейны для найбольш масавага моладзевага аб’яднаньня і яшчэ сёлета споўнілася 50 гадоў Сяргею Вітушку, памяць пра якога мы хацелі б ушанаваць падчас гэтай імпрэзы. Бо там шмат фотаздымкаў народных сьвятаў зь ягоным удзелам».

Купальле ў Ракуцёўшчыне (на першым пляне Сяргей Вітушка ў цэнтры), 1986 год
Купальле ў Ракуцёўшчыне (на першым пляне Сяргей Вітушка ў цэнтры), 1986 год

Чым цікавыя фотаздымкі Ўладзімера Сапагова для сёньняшніх наведнікаў выставы?

«Яны паказваюць, якім было тады жыцьцё, нацыянальны ўздым канца 80-х — пачатку 90 —х гадоў, бо цяпер шмат змрочных мітаў, якія трэба разбураць. Сапагоў сам быў удзельнікам гэтага адраджэнскага руху і фіксаваў тое, у чым асабіста браў удзел. Гэта першая пасьмяротная выстава Сапагова, але шмат ягоных фотаздымкаў сталі ўжо хрэстаматыйнымі. Здымкі былі ўратаваныя ягоным сябрам Міхаілам Мякішам».

Купальле ў Строчыцах у 1987 годзе
Купальле ў Строчыцах у 1987 годзе

Ўладзімер Сапагоў — прафэсійны фатограф, нарадзіўся ў Берасьцейскай вобласьці, дзе выхоўваўся ў дзіцячым доме. Пасьля вучыўся ў Маскве, быў на будаўніцтве Байкала-Амурскай магістралі. Потым вярнуўся ў Менск, працаваў на «Беларусьфільме» і фатографам на Менскім трактарным заводзе. Памёр ён ад інсульту ў 2012 годзе, пахаваны сябрамі ў вёсцы Весьніна Лагойскага раёна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG