Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Валожыне арыштаваны намесьнік старшыні райвыканкаму Іосіф Ляшкевіч


Паводле МУС, затрыманы намесьнік старшыні Валожынскага райвыканкаму, якога абвінавачваюць у атрыманьні хабару матэрыяльнымі каштоўнасьцямі на 1200 даляраў ЗША. Сьледчы камітэт па Менскай вобласьці пацьвердзіў інфармацыю пра арышт і паведаміў, што заведзеная крымінальная справа. Пры гэтым прозьвішча затрыманага чыноўніка прэсавыя службы МУС і СК не паведамляюць.

У Валожынскім райвыканкаме карэспандэнту назвалі прозьвішча затрыманага — гэта Іосіф Ляшкевіч.

«Так, гэта Іосіф Ляшкевіч. Ведаем, што яго затрымалі ў аўторак, але дзе дакладна гэта адбылося, нам невядома. Што ён абвінавачаны ў атрыманьні хабару, нам стала вядома толькі сёньня з афіцыйных крыніц», — сказала супрацоўніца райвыканкаму.

Іосіф Ляшкевіч у райвыканкаме курыраваў пытаньні транспарту і будаўніцтва, жыльлёва-камунальнай гаспадаркі і архітэктуры.

«За спрыяльнае вырашэньне пытаньня, якое ўваходзіла ў кампэтэнцыю гэтай службовай асобы, ён атрымаў у якасьці хабару таварна-матэрыяльныя каштоўнасьці агульным коштам больш на 10 мільёнаў рублёў (1200 даляраў на момант зьдзяйсьненьня злачынства)», — паведамляюць у міліцыі пра арыштаванага чыноўніка. Паводле зьвестак МУС, падпісаньне чыноўнікам незаконных дакумэнтаў прывяло да несвоечасовага ўводу ў эксплёатацыю жылога шматкватэрнага дому.

XS
SM
MD
LG