Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна абяцае адэкватны адказ на зьяўленьне расейскай базы ў Бабруйску


Паўло Клімкін

Паўло Клімкін

Украіна адэкватна ацэніць рызыкі і прыме адпаведныя рашэньні ў выпадку зьяўленьня расейскай вайсковай базы ў Бабруйску.

Пра гэта заявіў журналістам кіраўнік МЗС Украіны Павал Клімкін пасьля паседжаньня камісіі Ўкраіна — НАТО 2 сьнежня ў Брусэлі.

«З пункту гледжаньня вайсковых аб’ектаў Беларусь уваходзіць у вайсковы альянс з Расеяй, і Беларусь будзе прымаць рашэньні па гэтых вайсковых аб’ектах. Мы маглі і можам супрацьстаяць расейскай агрэсіі, мы ў стане абараніць сябе. Магчымыя рызыкі нам трэба ацаніць, але, паколькі на дадзены момант няма там ніякіх ваенных магутнасьцяў, мы на 100% гэтыя магчымыя рызыкі ня бачым. Калі яны будуць — тады мы будзем прымаць адпаведныя рашэньні», — цытуе Інтэрфакс Клімкіна.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG