Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«У нас пэнсія па тры мільёны. Як на іх можна жыць?», — магілёўцы пра чарговае падаражэньне


Апытаньне «Свабоды»: «У Беларусі зь сёньняшняга дня даражэюць ацяпленьне, газ і электраэнэргія. Як вы лічыце, чаму так адбываецца, калі кошты на энэрганосьбіты ва ўсім сьвеце зьніжаюцца, а рэальныя заробкі ў Беларусі падаюць?». Адказвалі жыхары Магілёва.

— Грошай няма ў дзяржавы. Трэба ж нечым папаўняць бюджэт. Дзяржава вымушаная ісьці на такія захады. Гэта непапулярныя захады. Яны нікому не падабаюцца. Заробак жа мой стаіць на месцы. Як жа мы можам пратэставаць?

— Тваю налева няхай! А пэнсія ці павышаецца? Дык мы ж бедна жывём. У нас жа нічога няма. Ні газу няма, ні керагазу. Усё трэба купляць. А адкуль усё можна ўзяць? З працоўнага чалавека!

Пакуль у нас яшчэ ўсё добра адбываецца. На гэты момант такое жыцьцё задавальняе нас, пэнсіянэраў.

— Нічога ня зробіш ужо з гэтым. Будзеш падпарадкоўвацца, плаціць. Але пакуль у нас яшчэ ўсё добра адбываецца. На гэты момант такое жыцьцё задавальняе нас, пэнсіянэраў.

— Я супраць гэтага адназначна. У краіне няма грошай. Нехта сябе даўно зжыў. Яму гадоў пяць пакіраваць дзяржаваю і потым сыходзіць «у сад». Мы краіна, якая дэградуе.

— Няма грошай у дзяржавы. Трэба ж ёй неяк гэта кампэнсаваць. Дык кампэнсуюць за наш кошт. У нас пэнсія па тры мільёны. Як на іх можна жыць? Мы ўжо звыкліся, як кажуць. Як можна пратэставаць, калі навокал такая неспакойная абстаноўка? Каб хоць дажыць тое, што засталося.

— Мы жывём сярод недружалюбных нам краінаў, якія палкі ў колы ставяць. Вось, напрыклад, у Сырыі нафту крадуць, а ў нас няма дзе красьці. Свайго нічога няма. Па чым прадаюць, па тым мы і купляем.

— Энэргетыка жыве ў нас цудоўна. У іх цудоўныя заробкі, і яны сядзяць у цёплым з асьвятленьнем. А вось многія нашы прадпрыемствы сядзяць без ацяпленьня і асьвятленьня. Тут нешта ня так уладкавана. Трэба глябальна разьбірацца.

Народ неяк маўчыць. Проста гэта такі беларускі народ. Талерантны ён да ўсяго.

— Усё праз даляр. Наша нестабільнасьць праз гэта. Народ неяк маўчыць. Проста гэта такі беларускі народ. Талерантны ён да ўсяго. Каб быў такі, як ва Ўкраіне, то даўно б парадку не было. Нешта б здарылася.

— Гэта такая палітыка дзяржавы. Яна не зусім слушная. Я гэтак думаю.

— З гэтым трэба да ўлады зьвяртацца. А народ у нас маўчыць. Усё кішэннае ў нас — і тэлебачаньне, і радыё. Заціскаюць нас. Заробак не расьце ўжо тры з паловай гады.

— Усё залежыць ад курсу даляра. За яго ж мы набываем энэрганосьбіты. Ня першы раз падвышаюцца кошты і не апошні. Мы да гэтага прывыклі і спакойна да гэтага ставімся. Я вас віншую.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG