Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі з 1 сьнежня падвышаюцца тарыфы на паслугі ЖКГ, тарыфы на тэлефонную сувязь і інтэрнэт, а таксама кошты на цыгарэты.

1) Зь 1 сьнежня павялічваюцца кошты для насельніцтва на прыродны і звадкаваны газ, тарыфы на электрычную і цеплавую энэргію.

У прыватнасьці, тарыф на цеплавую энэргію для патрэбаў ацяпленьня і гарачага водазабесьпячэньня зь 1 сьнежня устаноўлены ў памеры Br100 088 за 1 Гкал. Такім чынам, падаражэньне склала 3,8%.

2) Зь 1 сьнежня павышаюцца кошты на большасьць марак цыгарэт. У залежнасьці ад маркі цэны вырасьлі на ўзроўні ад 200 да 5000 рублёў.

3) «Белтэлекам» зь 1 сьнежня павышае цэны на частку тарыфных плянаў byfly. У прыватнасьці, на 5-10,3% павышаюцца кошты на тарыфныя пляны «Дамасед», «Дамасед Класік», «Дамасед плюс» і «Дамасед старт».

Таксама падвышае кошты на інтэрнэт-тарыфы правайдэр «Дзелавая сетка». У залежнасьці ад тарыфу, кошт павялічыцца ў межах 10-25%. Большасьць плянаў падаражэюць на чвэрць.

4) Апэратар velcom зь 1 сьнежня павышае кошт паслуг сувязі. Абанэнцкая плата на большасьць тарыфных плянаў вырасьце на Br3-8 тыс. На дзень раней, 30 лістапада, тарыфы павысіў апэратар МТС — абанэнцкая плата павялічылася на большасьці тарыфных плянаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG