Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве аматары беларускае культуры і літаратуры адсьвяткавалі 85-ты дзень нараджэньня Ўладзімера Караткевіча.

Ля помніка пісьменьніку прагучалі ягоныя вершы, слухачамі якіх сталі ня толькі мінакі, але й ахоўнікі амбасады Рэспублікі Беларусь, якая знаходзіцца побач.

Адзначэньне дня нараджэньня Караткевіча зьяўляецца галоўным сьвятам для кіеўскага Беларускага размоўнага клюбу, паколькі лёс пісьменьніка аб’ядноўвае культурную прастору Ўкраіны і Беларусі. Чытаньне вершаў Ўладзіміра Караткевіча ля яго помніка ўжо стала традыцыяй для кола прыхільнікаў БелРазмоўКлюбу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG