Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Жыхар Сымфэропаля пра энэргетычную блякаду: людзі незадаволеныя


Пуціна ў Сымфэропалі падсьвечваюць нягледзячы ні на што

Пуціна ў Сымфэропалі падсьвечваюць нягледзячы ні на што

Супрацоўнік Крымскага фэдэральнага ўнівэрсітэту Павал Мажаеў распавёў Свабодзе, зь якімі цяжкасьцямі сутыкаюцца жыхары Сымфэропаля ва ўмовах энэргетычнай блякады Крыму.

— З чым сёньня даводзіцца сутыкацца жыхарам Сымфэропаля і вам асабіста? Якая сытуацыя цяпер склалася?

— Я б не сказаў, што цяпер сытуацыя вельмі сур’ёзная. Першае адключэньне сьвятла адбылося ў ноч з суботы на нядзелю, наколькі мне вядома. У мяне асабіста ў нядзелю ў кватэры сьвятло не адключалася. Упершыню я з гэтым сутыкнуўся ўчора вечарам — з 19:00. да 2:00 у жылым фондзе сьвятла не было. Учора на працы (праца ў мяне ў цэнтры гораду) сьвятло таксама не адключалі. Але сёньня каля 3 гадзін таму сьвятло прапала. Мая праца наўпрост з электронікай не зьвязаная, таму пакуль сьветлавы дзень — мы працягваем працаваць.

У цэлым па горадзе, паводле ўражаньняў знаёмых, сьвятло адключаюць надоўга і даволі хаатычна — у адных раёнах яно ёсьць, у іншых раёнах яно адключана, прычым пэрыяды адключэньня даволі доўгія — і па 6, і па 10 гадзін.

Гаворка менавіта пра Сымфэропаль. У раёнах або ў сельскай мясцовасьці сытуацыя, мабыць, горшая.

Сам я зь вялікімі цяжкасьцямі пакуль не сутыкаўся. Я раніцай выйшаў на працу, вечарам прыйшоў з працы. У крамы за гэтыя два дні, шчыра кажучы, нават не заходзіў.

А ў цэлым зразумела, што жыхары, мякка кажучы, незадаволеныя. Частка крамаў не працуе. Калі нешта і працуе, то з выключэньнем сьвятла, натуральна, перастае працаваць.

Электрагенэратар сілкуе краму ў Сымфэропалі

Электрагенэратар сілкуе краму ў Сымфэропалі

— Ці працуюць прадпрыемствы і ўстановы ў Сымфэропалі?

— Я магу сказаць за сябе. Напрыклад, я выкладаю ў Крымскім фэдэральным унівэрсытэце — учора ў нас быў абсалютна паўнавартасны працоўны дзень, сёньня таксама. Ніякіх выходных не абвяшчалася.

А наагул у Крыме ўчора ўказам кіраўніка рэспублікі Аксёнава быў абвешчаны выходны дзень для ўсіх, акрамя дзяржаўных службоўцаў і супрацоўнікаў муніцыпальных службаў. Таксама быццам бы ў школах і дзіцячых садках учора таксама заняткаў не было. Сёньня яны быццам бы павінны запрацаваць, але ў нейкім абмежаваным рэжыме. А што тычыцца прадпрыемстваў — нічога сказаць не магу.

— Ці працуе ў горадзе транспарт, сьвятлафоры?

Вулічнае асьвятленьне быццам бы па ўсім горадзе адключылі дзеля эканоміі. Нават там, дзе сьвятло ёсьць, вулічныя ліхтары не гараць

— У Сымфэропалі тралейбусы ходзяць, хоць іх, магчыма, крыху менш. Маршруткі працуюць як звычайна. Сьвятлафоры ў тых раёнах, дзе ёсьць сьвятло, працуюць. Напрыклад, учора ўвечары, калі я ехаў дадому, я палову маршруту ехаў па той частцы гораду, дзе сьвятло было — там сьвятлафоры працавалі, а потым я ехаў па той частцы гораду, дзе сьвятло адключана — там сьвятлафоры не працавалі.

Вулічнае асьвятленьне быццам бы па ўсім горадзе адключылі дзеля эканоміі. Нават там, дзе сьвятло ёсьць, вулічныя ліхтары не гараць.

— Зьяўлялася інфармацыя, што адключэньне сьвятла выклікала вялікі ажыятаж сярод крымчан: людзі пачалі актыўна скупляць прадукты харчаваньня. Ці сутыкаліся вы з гэтым?

— Я не магу нічога сказаць з гэтай нагоды. Чуткі такія таксама чуў, але ні ўчора, ні пазаўчора я да крамаў не даходзіў. Сёньня ў мяне працоўны дзень скончыцца, мабыць, раней, паспрабую дзе-небудзь што-небудзь купіць і пагляджу сам, што адбываецца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG