Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка прапанаваў замяніць у пашпартах расейскую мову на ангельскую


Пятро Парашэнка
Пятро Парашэнка

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ў адказ на электронную пэтыцыю грамадзянаў прапанаваў прыбраць з украінскага пашпарта надпісы на расейскай мове. Паведамленьне апублікавана на сайце кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.

«Падтрымліваю абурэньне грамадзян Украіны адносна дубляваньня ў пашпарце грамадзяніна Ўкраіны друкаванай інфармацыі на мове дзяржавы, якая Вярхоўнай Радай Украіны прызнана такой, што ажыцьцяўляе агрэсію супраць Украіны», — гаворыцца ў адказе Парашэнкі на пэтыцыю.

Улічваючы імкненьне Ўкраіны да інтэграцыі ў Эўрапейскі Зьвяз, Парашэнка прапанаваў дубляваць надпісы ва ўкраінскім пашпарце на ангельскай мове як мове міжнародных зносін.

Паводле ягоных слоў, ён ужо накіраваў адпаведны зварот ураду краіны з прапановай забясьпечыць унясеньне зьменаў у заканадаўства.

Пэтыцыя аб выдачы пашпартоў «бяз мовы акупантаў» сабрала на 27 кастрычніка 25 тысяч подпісаў.

Раней Парашэнка выступіў за тое, каб ангельская мова ва Ўкраіне набыла статус «другой працоўнай», нароўні з украінскай.

У жніўні жыхар Львова Сьвятаслаў Ліцінскі дамогся праз суд выдачы пашпарта грамадзяніна Ўкраіны без дубляваньня зьвестак на расейскай мове.

У канцы студзеня Вярхоўная Рада Ўкраіны афіцыйна прызнала Расею краінай-агрэсарам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG