Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шыла на сустрэчы са Старыкавым: «Тут рэальна рускі сьвет»


Сустрэча зь Мікалаем Старыкавым адбываецца ў сталічным «Доме Масквы».

«Тут рэальна рускі сьвет. Месцаў не хапае, я сяджу на другім паверсе. Вакол маладыя і падцягнутыя хлопцы, яны прыйшлі самі. Шкадавалі, што не маглі пару разоў ударыць маладафронтаўцаў. Калі Старыкаў сказаў, што паветра стала „чыстым“ пасьля вываду маладафронтаўцаў, заля сапраўды шчыра аплядавала» — распавёў Радыё Свабода Іван Шыла.

На самым пачатку сустрэчы актывісты ўсталі зь месцаў і пачалі скандаваць: «Чамадан! Вакзал! Расія!». Людзі ў цывільным падбеглі да іх, скруцілі і вывелі з памяшканьня. Сустрэча адбываецца ў сталічным «Доме Масквы»

Мікалай Старыкаў вядомы сваімі антыўкраінскімі і антыбеларускімі выказваньнямі, калі справа тычыцца жаданьня славянскіх народаў вырвацца з-пад расейскай апекі.

Ён адзін зь лідэраў руху «Антымайдан», цалкам падтрымлівае анэксію Крыму і расейскую агрэсію ў Данбасе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG