Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Літанкета Свабоды: Паліна Качаткова


Паліна Качаткова

Паліна Качаткова

Паліна Качаткова (па пашпарце Сьцепаненка) нарадзілася 26 лютага 1968 у Оршы. У дзяцінстве жыла ў Магілёве і Гомелі. Скончыла філялягічны факультэт БДУ. Падчас вучобы (1985-1990) удзельнічала у дзейнасці нацыянальна арыентаваных маладзёжных аб’яднаньняў. У 1990-1998 працавала ў Літаратурным музэі Максіма Багдановіча ў Менску. У жніўні 1998 перайшла на працу ў праваабарончы цэнтар «Вясна», да дзейнасці якога далучылася раней. Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў. Адна з аўтарак дакумэнтальнай кнігі «Трагедия на Немиге» (2000) і «Смяротнае пакаранне ў Беларусі» (2015). Аўтарка сцэнарыяў дакумэнтальных фільмаў «Гастарбайтэр» (2008), «Сыс пра Сыса» (2010), «Пустазелле» (2011), «Прычына смерці — прочырк» (2011), «Убыл по приговору» (2012), «Людвіка» (2013), «Шэсьць аргумэнтаў супраць сьмяротнага пакараньня». Друкавалася ў калектыўных зборніках «Перад маімі вачыма» (1990), «Жанчыны выходзяць з-пад кантролю» (2007) і «Пакахай мяне, калі ласка» (2009). Аўтар аповесьці «Паэт. Аповесць пра Максіма Багдановіча» пра юнацкія гады М. Багдановіча, а таксама «Матылі» (2012), «Зялёны сон» (2015, электронная кніга).


1. Для каго вы пішаце? (Хто ваш ідэальны чытач?)

Для чалавека, які чытае перад сном.

2. Дзе вам найлепш пішацца, і калі?

У малазнаёмым месцы — у гатэлі, у зьнятай кватэры.

3. Аўтарам якой ужо напісанай кнігі вы хацелі б быць?

Мэмуараў разумнай, заможнай і слаўнай жанчыны.

4. Які літаратурны герой найбольш падобны да вас?

«Хранитель древностей» з раману Юрыя Дамброўскага «Хранитель древностей».

5. Хто ваш улюбёны пісьменьнік?

Кастусь Тарасаў.

6. Што вы цяпер чытаеце?

«Обезьяна приходит за своим черепом» Юрыя Дамброўскага.

7. На якіх замежных мовах (расейская ня лічыцца) вы можаце чытаць?

На польскай і ўкраінскай.

8. Якая ваша найбольш улюбёная кніга з напісаных вамі?

«Зялёны сон» — электронная кніга 2015 году.

9. Якую кнігу вам яшчэ хочацца напісаць?

Пры жыцьцё дзяцей у Гомелі ў 70-тыя гады 20-га стагодзьдзя.

10. Калі вы адчуваеце сябе найбольш свабоднай?

У вадзе, у лесе.

XS
SM
MD
LG