Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФБР дапаможа Эгіпту расьсьледаваць крушэньне А321


На месцы авіякатастрофы расейскага самалёта А321 у Эгіпце, 1 лістапада 2015 году

На месцы авіякатастрофы расейскага самалёта А321 у Эгіпце, 1 лістапада 2015 году

Улады Эгіпту пагадзіліся прыняць дапамогу амэрыканскага Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў (ФБР) для высьвятленьня прычынаў крушэньня самалёта А321 расейскай кампаніі «Кагалымавія» над Сінайскім паўвостравам.

«Мы атрымалі ад амэрыканцаў прапановы паўдзельнічаць у расьсьледаваньні ў складзе сьледчай групы і іх неадкладна ўхвалілі», — сказаў міністар замежных спраў Эгіпту Самех Шукры ў інтэрвію тэлеканалу CNN.

Як паведамляе расейская служба навінаў BBC, адной з прычынаў згоды, паводле словаў Шукры, стала тое, што амэрыканская кампанія Pratt & Whitney займаецца вытворчасьцю рухавікоў, якія ўсталёўваюць на самалётах Airbus.

Раней прадстаўнік ФБР Джош Кэмпбэл паведаміў журналістам, што Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў прапанавала Расеі і Эгіпту дапамогу крыміналістаў у расьсьледаваньні катастрофы А321. Пры гэтым амэрыканскія СМІ паведамлялі, што ўрады Расеі і Эгіпта адмовіліся ад дапамогі.

Раней BBC высьветліла, што Эгіпет пачаў уласнае расьсьледаваньне вэрсіі, паводле якой прычынай катастрофы лайнэра было закладзенае ў яго выбуховае прыстасаваньне.

Лайнэр Airbus 321 расейскай кампаніі «Кагалымавія» (Metrojet), які вылецеў 31 кастрычніка з Шарм-эш-Шэйха ў Санкт-Пецярбург, упаў неўзабаве пасьля ўзьлёту, прычым да моманту абрыву запісаў «чорных скрыняў» і сувязі з самалётам экіпаж не паведамляў ні пра якія непаладкі. Сінайскае падразьдзяленьне экстрэмісцкай арганізацыі «Ісламская дзяржава» двойчы брала на сябе адказнасьць за гэтую катастрофу.

XS
SM
MD
LG