Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча патрабуе вяртаньня абломкаў ляйнэра прэзыдэнта Качыньскага


Цырымонія ўшанаваньня памяці ахвяраў катастрофы на пятую гадавіну 10 красавіка 2015 году

Цырымонія ўшанаваньня памяці ахвяраў катастрофы на пятую гадавіну 10 красавіка 2015 году

Кандыдат на пасаду міністра замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі лічыць, што варта зноў разгледзець акалічнасьці катастрофы самалёта прэзыдэнта Польшчы Качыньскага ў Расеі 10 красавіка 2010 году.

Вітольд Вашчыкоўскі заявіў, што яго краіне надакучыла чакаць пакуль Расея верне абломкі самалёта прэзыдэнта Качыньскага, і ў сувязі з гэтым Варшава мае намер зьвярнуцца ў Эўрапейскі суд па правах чалавека, каб іх атрымаць.

Вашчыкоўскі, кандыдатура якога прапанаваная на пасаду кіраўнікоў МЗС, адзначыў, што польскі бок мае намер паскардзіцца ў Страсбур на зацягваньне Расеяй расьсьледаваньня і ў арбітражныя суды за ўтрыманьне маёмасьці, каб было прынята рашэньне, якое абавяжа Расею вярнуць польскую маёмасьць.

Самалёт Ту-154 з прэзыдэнтам Польшчы Лехам Качыньскім на борце пацярпеў крушэньне паблізу Смаленска ў красавіку 2010 года, у выніку чаго загінулі прэзыдэнт з жонкай і яшчэ 95 палітычных дзеячаў, чыноўнікаў і вэтэранаў апазыцыйнага руху «Салідарнасьць».

Вітольд Вашчыкоўскі таксама заявіў, што любое паляпшэньне адносін паміж Расеяй і Захадам павінна зыходзіць з Масквы, таму што ў цяперашняй напружанасьці вінаватая Расія.

Заява Вашчыкоўскага, зробленая ў панядзелак, стала адлюстраваньнем ўзмацненьня жорсткасьці пазыцыі ў адносінах да Расеі новага польскага ўрада ад партыі «Закон і справядлівасьць», якая выйграла выбары пасьля васьмі гадоў кіраваньня цэнтрысцкай партыі «Грамадзянская плятформа». Урад будзе прыведзены да прысягі на працягу найбліжэйшых дзён.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG