Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чыгір: я лічу, што дэнамінацыя — гэта памылка


Міхаіл Чыгір

Міхаіл Чыгір

Былы прэм’ер-міністар Беларусі (1994–1996 гг) Міхаіл Чыгір пракамэнтаваў Радыё Свабода рашэньне ўладаў аб дэнамінацыі беларускага рубля.

— Якія наступствы будзе мець дэнамінацыя для фінансава-эканамічнай сыстэмы Беларусі?

— Ніякіх наступстваў для фінансава-эканамічнай сыстэмы ня будзе. Правільна кажуць, што гэтая апэрацыя — чыста тэхнічная. А што можа адбыцца — гэта толькі тое, што мы ня зможам стрымаць інфляцыю, ня зможам стрымаць далейшае абясцэньваньне беларускай валюты і атрымаем толькі страты з-за таго, што будзем біць новыя манэты і друкаваць грошы. А больш нічога не адбудзецца.

— Чаму ўлады вырашылі правесьці дэнамінацыю менавіта цяпер?

— Ня ведаю. Я не лічу, што гэта лепшы крок, бо сытуацыя ў эканоміцы вельмі складаная. Ня ведаю, дзеля чаго гэта патрэбна. Я думаю, што гэта памылка — трэба было пачакаць. У нас высокая інфляцыя, у нас вельмі малыя золатавалютныя рэзэрвы, таму гэта ні да чога добрага не прывядзе.

— Ці можа ўлада разам з дэнамінацыяй правесьці чарговую дэвальвацыю?

— Дэнамінацыя і дэвальвацыя — гэта зьявы, якія не зьвязаныя паміж сабой. Дэнамінацыя будзе дэнамінацыяй, а дэвальвацыя можа праходзіць і да, і пасьля дэнамінацыі.

— Ці можа быць рашэньне аб дэнамінацыі зьвязанае зь перамовамі наконт новага крэдыту МВФ?

— Ня думаю, што гэтыя рэчы неяк зьвязаныя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG