Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Янукевіч: «Гэта абнуленьне сьвядомасьці дзеля новых колаў інфляцыі»


Аляксей Янукевіч

Аляксей Янукевіч

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч пракамэнтаваў аб’яўленую ўладамі дэнамінацыю беларускага рубля.

На сваёй старонцы ў фэйсбуку ён напісаў:

«Дэнамінацыя мае сэнс у пакеце з сур’ёзнымі рынкавымі рэформамі, у першую чаргу — фінансавай стабілізацыяй, увядзеньнем жорсткага мэханізму банкруцтва, зьнешне-эканамічнай лібэралізацыяй і г. д.

Я ня веру, што цяперашнія ўлады гатовыя да гэтых важных, патрэбных крокаў. А гэта азначае, што дэнамінацыя робіцца як сродак дэзарыентацыі людзей дзеля працягу панаваньня існуючага рэжыму на значны тэрмін. То бок гэткае абнуленьне сьвядомасьці дзеля новых колаў інфляцыі, дэвальвацыі і г. д.

І як магчымы пабочны эфэкт — спробы выдаць дэнамінацыю за пачатак (або хаця б падрыхтоўку) сапраўдных рынкавых рэформаў перад міжнароднымі фінансавымі ўстановамі дзеля атрыманьня крэдытаў».

XS
SM
MD
LG