Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нуланд: Расея разгарнула ў Сырыі цяжкую артылерыю


Вікторыя Нуланд
Вікторыя Нуланд

На думку амэрыканскіх дыпляматаў, ваеннае ўмяшаньне Расеі ў Сырыі ўжо небясьпечна пагоршыла і без таго складаную абстаноўку.

Высокапастаўлены супрацоўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Вікторыя Нуланд заявіла, што Расея разгарнула цяжкую артылерыю паблізу гарадоў Хомс і Хама. І Масква нарошчвае сваю наземную прысутнасьць для падтрымкі наступу сырыйскіх узброеных сілаў супраць паўстанцаў, падкрэсьліла яна.

Памочнік дзяржсакратара па эўрапейскіх і эўразійскіх справах таксама назвала «амаральнай» паветраную кампанію Масквы ў Сырыі коштам ад 2-х да 4-х мільёнаў даляраў у дзень. Паводле ацэнкі Нуланд, авіяўдары наносяцца па грамадзянскіх раёнах.

Нуланд выступіла 4 лістапада перад Камітэтам па замежных справах Палаты прадстаўнікоў, дзе яна і яшчэ адзін высокапастаўлены дыплямат, Эн Патэрсан, памочнік Дзяржсакратара па справах Блізкага Ўсходу, сутыкнуліся са зьнішчальнай крытыкай з-за стратэгіі адміністрацыі ЗША ў Сырыі.

«Цяпер Расея разьмяшчае свае артылерыйскія і іншыя наземныя сродкі каля Хама і Хомс, значна павялічваючы ўразьлівасьць сваіх салдат для контратакі», — сказала Патэрсан. Паводле яе слоў, «Расея губляе грошы ў гэтай новай прыгодзе.»

Амэрыканскія прадстаўнікі паведамілі 4 лістапада 4 агенцтву Рэйтэр, што ў Сырыі ў цяперашні час разьмешчана каля 4 тысяч расейскіх вайскоўцаў. «Ваеннае ўмяшаньне Расеі ўжо небясьпечна пагоршыла і без таго складаную абстаноўку,» — сказала Патэрсан. «Масква цынічна спрабуе сьцьвярджаць, што ўдары накіраваныя на тэрарыстаў, але да гэтага часу ад 85 да 90 працэнтаў удараў патрапілі па ўмеранай сірыйскай апазыцыі і мірных жыхарах», — адзначыла яна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG