Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка звольніў старшыню сьледчага камітэту


Будынак Сьледчага камітэту

Будынак Сьледчага камітэту

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 4 лістапада вызваліў Валянціна Шаева ад пасады старшыні Сьледчага камітэту краіны.

Пра гэта паведаміла прэзыдэнцкая прэс-служба.

Паводле ўказу, Шаеў звольнены ў запас па пагадненьні бакоў.

На пасадзе кіраўніка Сьледчага камітэту Шаеў працаваў ад лістапада 2012 года.

Галоўны рэдактар інтэрнэт-выданьня «Ежедневник» Сяргей Сацук пракамэнтаваў Свабодзе адстаўку Шаева:

«Прыходзіла многа скаргаў на Шаева ў Адміністрацыю прэзыдэнта і да нас у рэдакцыю. Мы пісалі нават пра гэта. Але ці зьвязана з гэтым, цяжка сказаць. Яго могуць цяпер крыху патрымаць, а потым прызначыць на лепшую пасаду. Але нейкіх сур’ёзных прычынаў для адстаўкі я ня бачу. Мы сустракаліся з Шаевым пасьля прэс-канфэрэнцыі Лукашэнкі. Ён быў вельмі незадаволены, што я пакрытыкаваў Сьледчы камітэт. Магчыма, яго адставілі для аб’ектыўнасьці расьсьледаваньня нейкіх гучных спраў, у сувязі з тым, што ў яго, магчыма, былі нейкія асабістыя сувязі з тымі, хто трапіў пад сьледзтва. Але ў нас ніколі не здаралася, каб такога чыноўніка адразу выкінулі на бакавую. Потым звычайна яму празь некаторы час знаходзяць нейкае месца».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG