Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Падаў у адстаўку прэм’ер-міністар Румыніі Віктар Понта


Віктар Понта.

Віктар Понта.

Гэта адбылося на фоне масавых акцый пратэсту ў краіне ў сувязі з пажарам ў начным клюбе ў Бухарэсьце, ахвярамі якога сталі дзесяткі людзей.

«Я складаю свой мандат, сыходжу ў адстаўку, і ўвесь кабінэт міністраў складае свае паўнамоцтвы», — заявіў Понта.

Каля 20 тысяч чалавек у аўторак выйшлі на вуліцы Бухарэсту, патрабуючы адстаўкі Віктара Понты, міністра ўнутраных спраў Габрыеля Опры і кіраўніка раёну, у якім знаходзіўся клюб. Пратэстоўцы заявілі, што да трагедыі прывяла карупцыя, і заклікалі пакараць асоб, адказных за тое, што адбылося.

30 кастрычніка ў выніку пажару ў начным клюбе ў румынскай сталіцы загінулі 32 чалавекі, дзясяткі людзей атрымалі раненьні. Уладальнікі гэтай установы ўжо арыштаваныя, іх падазраюць у забойстве па неасьцярожнасьці.

43-гадовы Віктар Понта ў верасьні паўстаў перад судом паводле абвінавачваньня ў махлярстве, нявыплаце падаткаў і адмываньні грошай. Апошнім часам у краіне гучалі заклікі да яго адстаўкі. Понта адкідае вылучаныя супраць яго абвінавачваньні.

XS
SM
MD
LG