Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусі патрэбны нацыянальны інстытут памяці, — Караткевіч


29 кастрычніка былы кандыдат у прэзыдэнты Тацяна Караткевіч выступіла зь відэазваротам. Ён быў запісаны ва ўрочышчы Курапаты.

«Сёньня адзін з самых трагічных дзён у нашай гісторыі. За адну ноч нацыя згубіла культурную, навуковую і духоўную эліту. Рэха гэтага расстрэлу чуваць дагэтуль. Але і дагэтуль няма годнага ўшанаваньня памяці ахвяраў і жорсткіх урокаў гісторыі. Беларусі патрэбен нацыянальны інстытут памяці. Каб ліквідаваць гэтыя белыя плямы нашай гісторыі — ад старажытных да сучасных часоў, ад лёсаў асобных сем’яў да глыбінных радаводаў. Бяз гэтага нам не адчуць сябе эўрапейскай нацыяй. Адноўленая памяць стане сапраўдным падмуркам незалежнай Беларусі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG