Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС правярае інфармацыю пра затрыманьне грамадзянаў Беларусі ў Эгіпце


Беларускае Міністэрства замежных спраў правярае інфармацыю пра затрыманьне ў Эгіпце грамадзянаў Беларусі, якія падазраюцца ў тэрарыстычнай дзейнасьці.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік беларускага зьнешнепалітычнага ведамства.

«МЗС РБ правярае гэтую інфармацыю ва ўзаемадзеяньні з афіцыйнымі органамі Эгіпту», — сказаў «РИА Новости» прадстаўнік МЗС Беларусі.

Раней зьявіліся паведамленьні эгіпецкіх спэцслужбаў пра тое, што ў Эгіпце па падазрэньні ў падрыхтоўцы тэрактаў і ўдзеле ў тэрарыстычнай групоўцы «Ісламская дзяржава» былі затрыманыя некалькі чалавек, якія прыбылі з розных краін, у тым ліку зь Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG