Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На паказе моды ахоўнік не зразумеў сцэнару і хацеў вывесьці мадэль з подыюму


Падчас паказу калекцыі адзеньня беларускага брэнду Tikota Unique, які адбываецца ў межах Belarus Fashion Week, ахоўнік ледзь ня выгнаў з подыюму мадэль.

Атрымалася гэта празь нестандартнае дэфіле, падчас якога хлопец-мадэль, вядомы таксама як тэлевядоўца Андрэй Бонд, сядзеў на подыюме і разглядаў сукенкі, якія дэманстраваліся.

Не зразумеўшы, што гэта частка пастаноўкі, і, відаць, палічыўшы, што на подыюм зайшоў наведнік шоў, ахоўнік паспрабаваў вывесьці яго з залі.

Пра падрабязнасьці інцыдэнту Свабода распытала мадэльера Сашу Варламава, які быў на тым паказе:

«Гэта была такая інсцэніроўка. Так задумаў рэжысэр. Адзін з гледачоў сядзеў у строі ад дызайнэра, пасьля сеў на подыюме, нібыта ён прыглядаецца да мадэляў. Пасьля ён сышоў з адной мадэльлю за кулісы, пасьля проста на сцэне дапамог мадэлі пераадзець сукенку. Ахоўнік не зразумеў, што адбываецца, таму што ён ня ведаў сцэнару. Ён падышоў да мадэлі з просьбай адысьці ад подыюму, а той кажа, што гэта частка сцэнару. Ахоўнік разгубіўся, ня ведаў, як яму рэагаваць на гэта. У выніку ўсё добра скончылася. Ахоўнік проста адышоў».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG