Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баевікі аднавілі абстрэлы ўкраінскіх пазыцыяў у Пясках і Вопытным


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Учорашні вечар і сёньняшняя ноч у зоне правядзеньня АТА не былі спакойнымі. Баевікі аднавілі абстрэлы пазыцыяў украінскіх вайскоўцаў.

Паводле інфармацыі агенцтва УНІАН, пра гэта гаворыцца ў паведамленьні прэс-цэнтру АТА на старонцы ў сацсетцы. «Пачынаючы з 21.42 і амаль да 23 гадзінаў тэрарысты абстрэльвалі нашы пазыцыі ў раёне населенага пункта Пяскі, а Вопытным працаваў гранатамёт бандытаў», — адзначаецца ў паведамленьні.

Таксама ў прэс-цэнтры паведамілі, што ў раёне Шырокіна баевікі ажыцьцяўлялі правакацыйныя дзеяньні, страляючы з гранатамётаў, стралковай зброі, а ў 00.26-0.31 — з выкарыстаньнем 82 мм мінамёту.

«Украінскія вайскоўцы, выконваючы Менскія дамоўленасьці, агонь у адказ не адчынялі», — падсумавалі ў прэс-цэнтры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG