Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антытэрарыстычная апэрацыя скончыцца, калі жыхарам Данецкай і Луганскай абласьцей нічога ня будзе пагражаць, — штаб АТА


Сытуацыя ў зоне баявых дзеяньняў на Данбасе на 1 кастрычніка 2015

Сытуацыя ў зоне баявых дзеяньняў на Данбасе на 1 кастрычніка 2015

Пакуль, нягледзячы на зацішша і дасягнутыя дамоўленасьці, антытэрарыстычная апэрацыя на Данбасе ня будзе пераходзіць у іншыя стадыі.

Антытэрарыстычная апэрацыя на Данбасе будзе лічыцца скончанай, калі жыцьцю і здароўю жыхароў Луганскай і Данецкай абласьцей нічога ня будзе пагражаць. Пра гэта гаворыцца ў адказе штаба Антытэрарыстычнага цэнтру пры СБУ на запыт інфармацыйнага рэсурсу 112.ua.

«У адпаведнасьці з артыкулам 18 Закону Ўкраіны „Аб барацьбе з тэрарызмам“ антытэрарыстычная апэрацыя лічыцца завершанай, калі тэрарыстычны акт спынены і ліквідаваная пагроза жыцьцю і здароўю закладнікаў і іншых людзей, якія знаходзяцца ў раёне яе правядзеньня. Рашэньне пра завяршэньне АТА прымаецца кiраўнiком апэратыўнага штабу па кіраваньні гэтай апэрацыяй», — гаворыцца ў адказе.

Акрамя таго ў штабе адзначылі, што, нягледзячы на зацішша і дасягнутыя дамоўленасьці, АТА на Данбасе ня будзе пераходзіць у іншыя стадыі:

«Дзеючым заканадаўствам не прадугледжана, што АТА мае розныя фазы або стадыі ў залежнасьці ад зьмены становішча на тэрыторыі яе правядзеньня. Задачы сілаў АТА вызначаюцца адпаведнымі ўказамі кіраўніка апэратыўнага штабу па кіраваньні антытэрарыстычнай апэрацыяй на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей і зьяўляюцца інфармацыяй з абмежаваным доступам».

XS
SM
MD
LG