Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: у Машэрава было тры ці чатыры спальні


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка распавёў журналістам, у якіх умовах ён жыве.

«Хаваць мне няма чаго, дамоў у мяне сваіх няма», — сказаў ён.

Лукашэнка адзначыў, што сёньня прыехаў з дому, пабудаванага яшчэ пры Пятру Машэраву, які ў гэтым доме і жыў.

«Праўда, у яго была, напэўна, вялікая сям’я, таму ў яго было тры ці чатыры спальні. Вы ведаеце, у мяне маленькая сям’я, таму мне столькі спальняў ня трэба, я абсталяваў там кабінэт, архіў. Вось адзіная рэканструкцыя, якая праведзена ў гэтым доме. Усё астатняе — як было, так і ёсьць. Праўда, пасадзіў усюды сады і зьбіраю там нейкі ўраджай ня толькі ў садзе, але і зь зямельных участкаў, якія калісьці былі запушчаныя», — сказаў Лукашэнка.

«Усё абсалютна так, як у вас дома. Можа, памеры крышку большыя, але гэта ўжо прэтэнзіі да тых, хто будаваў гэты дом», — дадаў беларускі лідэр.

XS
SM
MD
LG