Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падчас размовы з журналістамі даў ацэнку некаторым са сваіх апанэнтаў.

«Прэзыдэнт у нашай краіне займаецца многімі пытаньнямі — ад бясьпекі да эканомікі, якія чалавек у спадніцы пакуль, напэўна, ня зможа выконваць, а калі і зможа, то наша грамадзтва да гэтага яшчэ не гатова. А тое, што жанчына вылучылася, я вельмі рады, гэта нармальна. Прычым я паназіраў — так, апазыцыянэр, але не крычыць жа гвалтам — на плошчу, ламаць, крышыць», — сказаў ён пра Тацяну Караткевіч.

На яго думку, Караткевіч — «цалкам нармальны, разумны чалавек. У яе ёсьць сваё разуменьне, як у той жа Алексіевіч».

Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі ў многіх людзей ёсьць уласная думка і прэзыдэнт не зьбіраецца зь імі ваяваць, а будзе пераконваць. Ён нагадаў, што ў 2010 годзе для Беларусі «быў нарыхтаваны майдан», і пра тое, як у 2006 годзе «наркату і шпрыцы даставалі з намётаў».

«Калі цяпер зламалі Ўкраіну, вы зразумелі, што Лукашэнка ў 2010 годзе меў рацыю? Вось выбары і пакажуць — меў рацыю Лукашэнка ці не».

Адказваючы на пытаньне, ці гатовы ён прапанаваць Караткевіч які-небудзь пост, Лукашэнка адзначыў: «Важна жаданьне працаваць на дзяржаву і прафэсіяналізм».

«Я пагляджу, на што вы здольныя, які ў вас вопыт і што вы можаце пацягнуць на сваіх плячах, які хамут, той і павешу вам на шыю. Не хвалюйцеся, нам вельмі патрэбныя прафэсійныя і таленавітыя людзі. Але яна неяк заявіла, маўляў калі б я з КДБ супрацоўнічала, то мяне б мужык, маўляў... Ну, думаю, Гасподзь з табой, Тацяна, калі ты ідзеш у прэзыдэнты, ты ўжо не выказвайся так — мы ведаем, хто твой муж. У „Зубры“ ён ці дзе? Крайні апазыцыянэр. І калі ты станеш прэзыдэнтам, хто будзе кіраваць краінай? Радыкальны „зубрыст“? Ці ты?» — сказаў Лукашэнка.

Ён выказаў меркаваньне, што такіх заяў палітык рабіць не павінен, паведамляе tut.by.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG