Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэм’ер-міністар Турэччыны: Тэракт у Анкары ажыцьцявілі два тэрарысты-сьмяротнікі


Пасьля тэракту ў Анкары

Пасьля тэракту ў Анкары

Сьледзтва мае істотныя доказы таго, што тэракт у Анкары ажыцьцявілі два тэрарысты-сьмяротнікі, заявіў прэм’ер Турэччыны Ахмэт Давутаглу ў суботу.

«Ёсьць моцныя ўскосныя доказы таго, што тэракт ажыцьцявілі два тэрарысты-смяротнікі», — сказаў Давутаглу.

Улады Турэччыны ўвялі частковую забарону на асьвятленьне ў СМІ тэракту ў Анкары. Прадстаўнік ураду паведаміў, што забарона распаўсюджваецца на публікацыю і дэманстрацыю самага моманту выбуху, страшных і крывавых сцэн і «сцэн, якія выклікаюць пачуцьцё панікі», паведаміла з Анкары інфармацыйнае агенцтва Associated Press.

У выпадку парушэньня гэтага распараджэньня можа быць уведзеная поўная забарона на асьвятленьне тэракту.

У суботу многія жыхары Анкары скардзіліся на адсутнасьць доступу ў Твітэр і іншыя сацыяльныя сеткі.

Два выбухі адбыліся ў суботу раніцай у сталіцы Турэччыны перад пачаткам мітынгу пратэсту супраць усплёску гвалту з-за турэцка-курдзкага канфлікту на паўднёвым усходзе краіны. Загінулі 86 чалавек.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG