Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Надзея Саўчанка хоча даць паказаньні праз дэтэктар хлусьні. Відэа


«Я ніколі ў жыцьці не страляла па бяззбройных людзях. Я салдат, а не забойца. Наводчыкам артылерыі я ніколі не была, я служыла ў авіяцыі, а не ў артылерыі», — заявіла Саўчанка ў судзе.

Украінская ваеннаслужачая Надзея Саўчанка, якой інкрымінуецца спрыяньне забойству двух расейскіх журналістаў, зноў адхіліла ўсе абвінавачваньні і запатрабавала, каб яе дапытвалі з выкарыстаньнем дэтэктара хлусьні. «Я ніколі ў жыцьці не страляла па бяззбройных людзях. Я жаўнер, а не забойца. Наводчыкам артылерыі я ніколі не была, я служыла ў авіяцыі, а не ў артылерыі», — заявіла Саўчанка ў судзе.

Раней пракуратура абвясьціла абвінаваўчае заключэньне, у якім адзначалася, што дзеяньні Саўчанкі былі накіраваныя на зьнішчэньне мірнага насельніцтва самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі.

Суд адхіліў хадайніцтва абароны, якая запатрабавала адправіць справу на дасьледаваньне з-за таго, што абвінаваўчае заключэньне складзена няправільна.


Усе абвінавачваньні на адрас Саўчанкі сфабрыкаваныя, заявіў у судзе яе адвакат Марк Фейгін. Пра гэта паведамілі з Данецка карэспандэнты Радыё Свабода:


У Данецкім гарадзкім судзе ў Растоўскай вобласьці, дзе слухаецца справа Саўчанкі, на паседжаньне не пусьцілі журналістаў, нягледзячы на тое, што працэс адкрыты. Большую частку месцаў у залі занялі казакі.

Прэса знаходзіцца ў суседнім памяшканьні, дзе арганізавана відэатрансьляцыя.

Паводле вэрсіі сьледзтва, 17 чэрвеня летась пад Луганскам Надзея Саўчанка вяла карэкціроўку агню ў час абстрэлу з боку ўкраінскіх ваенных, калі загінулі два супрацоўнікі ВГТРК. Яна сьцьвярджае, што ніякага дачыненьня да абстрэлу ня мела, паколькі ў гэты час была захопленая сэпаратыстамі, а затым перапраўленая ў Расею.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG