Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачынаецца суд над украінскай лётчыцай Саўчанкай. Прысуд ужо напісаны, кажа адвакат (ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ)


Надзея Саўчанка ў судзе 6 траўня 2015 году

Надзея Саўчанка ў судзе 6 траўня 2015 году

Гарадзкі суд у Данецку (Растоўская вобласьць Расеі) 22 верасьня пачынае разглядаць па сутнасьці справу ў дачыненьні да грамадзянкі Украіны, лётчыцы Надзеі Саўчанкі, якую абвінавачваюць у датычнасьці да гібелі расейскіх журналістаў у Данбасе.

Гарадзкі суд у Данецку (Растоўская вобласьць Расеі) 22 верасьня пачынае разглядаць па сутнасьці справу ў дачыненьні да грамадзянкі Украіны, лётчыцы Надзеі Саўчанкі, якую абвінавачваюць у датычнасьці да гібелі расейскіх журналістаў у Данбасе.

Судовыя слуханьні пройдуць у адкрытым рэжыме. У ходзе сёньняшняга пасяджэньня пракурор абвесьціць абвінаваўчае заключэньне, пасьля чаго падсудная заявіць, ці прызнае сваю віну. Саўчанцы пагражае да 25 гадоў пазбаўленьня волі.

У ходзе слуханьняў суду трэба вывучыць 39 тамоў крымінальнай справы, дапытаць пацярпелых — сваякоў загінулых журналістаў, сьведкаў і экспэртаў. Паводле адваката падсуднай Мікалая Полазава, бок абвінавачаньня заявіў каля 60 сьведкаў, сярод якіх і кіраўнік самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» Ігар Платніцкі.

На думку Полазава, працэс «будзе імклівым», і да канца кастрычніка суд ужо вынесе прысуд. Раней іншы адвакат Надзеі Саўчанкі Ілья Новікаў заявіў Радыё Свабода, што прысуд ўкраінскай лётчыцы ўжо напісаны і тэрмін будзе максымальным. Абарона не спадзяецца атрымаць перамогу ў расейскім судзе, але разьлічвае на падтрымку міжнароднай супольнасьці. Паводле Новікава, дыпляматычны ціск будзе нарастаць і «рана ці позна» Саўчанку вызваляць.

Надзею Саўчанку абвінавачваюць у датычнасьці да гібелі двух расейскіх журналістаў летам мінулага году пад Луганскам, дзе яна нібыта карэктавала агонь у час абстрэлу з боку ўкраінскіх вайскоўцаў. Яна ўсе абвінавачаньні абвяргае і сьцьвярджае, што ў гэты час была захопленая сэпаратыстамі, а затым перапраўленая ў Расею. Ад чэрвеня 2014 году Саўчанка знаходзіцца пад вартай. У знак пратэсту яна двойчы аб’яўляла у СІЗА галадоўку.

XS
SM
MD
LG