Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама заявіў, што стратэгія Пуціна ў Сырыі асуджаная на правал


Барак Абама
Барак Абама

Расея працягвае падтрымліваць рэжым Асада, і гэта «дрэнныя навіны» — Абама.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што нягледзячы на канфлікт ЗША і Расеі ў дачыненьні да Ўкраіны, інтарэсы Вашынгтона і Масквы перасякаюцца ў пытаньні процідзеяньня экстрэмізму і тэрарыстычнай групоўцы «Ісламская дзяржава». Пра гэта прэзыдэнт ЗША заявіў 11 верасьня падчас звароту да ваеннаслужачых ЗША «Worldwide Troop Talk» — паведамляе сайт Міністэрства абароны ЗША.

Барак Абама назваў «дрэннымі навінамі» тое, што Расея працягвае падтрымліваць Асада і распавёў, што Пуцін праігнараваў просьбу спыніць фінансавую падтрымку рэжыму Асада і продаж яму зброі.

«Пуцін не ўспрыняў маё папярэджаньне, і ў выніку сытуацыя пагоршылася», — заявіў Абама.

Пры гэтым прэзыдэнт ЗША адзначыў, што прысутнасьць расейскіх вайсковых дарадцаў і зброі ў Сырыі не паўплывае на стратэгію ЗША.

«Мы працягнем адпраўляць Расеі сігналы, што дадатковыя намаганьні зь яе боку не дапамогуць, калі абраная стратэгія асуджаная на правал», — падкрэсліў Абама.

Амэрыканскі прэзыдэнт даў зразумець, што ў адказ на супрацоўніцтва Расеі з ЗША і падтрыманай імі кааліцыяй ў вырашэньні сырыйскага крызісу, Вашынгтон гатовы разгледзець магчымасьць «палітычнага пагадненьня, у рамках якога Асад мог бы ўзначальваць краіну на працягу пераходнага пэрыяду, пакуль ня будзе сфармаваная новая кааліцыя ўмераных, сьвецкіх, адкрытых сілаў, здольных аднавіць парадак у краіне».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG