Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў: пастаўкі зброі ў Сырыю «былі, ідуць і будуць працягвацца»


Сяргей Лаўроў
Сяргей Лаўроў

У ЗША лічаць, што дзеяньні Крамля ў Сырыі могуць прывесьці да далейшага «росту гвалту і нестабільнасьці».

Пастаўкі расейскай зброі ў Сырыю «былі, ідуць і будуць працягвацца». Пра гэта ў эфіры перадачы расейскага Першага каналу «Воскресное время» заявіў міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў. Ён адзначыў, што гэтыя пастаўкі «непазьбежна суправаджаюцца накіраваньнем расійскіх спэцыялістаў, якія дапамагаюць навучаць сырыйскі пэрсанал абыходжаньню з гэтымі ўзбраеньнямі». Паводле Лаўрова, вайскова-тэхнічнае супрацоўніцтва Масквы і Дамаску накіравана на дапамогу ў барацьбе з тэрарызмам.

Сырыйскія дзяржаўныя СМІ напярэдадні паведамілі аб прыбыцьці ў краіну двух расейскіх самалётаў з гуманітарнай дапамогай. Мінабароны Расеі раней заяўляла аб адпраўцы ў Сырыю абсталяваньня для намётавага лягера на тысячу ўцекачоў.

Міністар замежных справаў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер у сераду папярэдзіў аб непажаданасьці ўмяшаньня Расеі ва ўзброены канфлікт у Сырыі. У ЗША лічаць, што дзеяньні Крамля могуць прывесьці да далейшага «росту гвалту і нестабільнасьці» у рэгіёне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG