Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ тэлефануе ўдзельнікам пахаваньня Алеся Чаркашына


На пахаваньні Алеся Чаркашына ў Берасьці, 3 верасьня 2015 году
На пахаваньні Алеся Чаркашына ў Берасьці, 3 верасьня 2015 году

Супрацоўнікі КДБ абтэлефаноўваюць удзельнікаў пахаваньня ў Берасьці сябра аргкамітэта па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Алеся Чаркашына, які загінуў у Данбасе.

Як паведамляе прэсавая служба БХД, у прыватнасьці, з КДБ патэлефанавалі дэпутату мясцовага савета, сябру аргкамітэта БХД Валеру Білібуху зь Бярозаўскага раёна.

Спэцслужбаў цікавала, чаму ён 3 верасьня быў не на працоўным месцы, а ў Берасьці.

Паводле Валера Білібухі, супрацоўнікі КДБ перапісвалі нумары ўсіх аўтамабіляў, якія былі на могілках падчас пахаваньня Чаркашына. Сярод іх была і машына дэпутата.

Актывіст аргкамітэта БХД пры гэтым адзначыў, што 3 верасьня ён афіцыйна браў адпачынак за свой кошт, што зацьверджана адпаведнай пастановай кіраўніцтва прадпрыемства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG