Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстрыйская паліцыя спыніла фургон зь мігрантамі, маглі быць ахвяры


Мігранты на вакзале Будапэшту
Мігранты на вакзале Будапэшту

У Вене паліцыя спыніла наглуха закрыты фургон, у якім знаходзіліся 24 уцекачы з Аўганістану.

Калі б яны працягнулі шлях, то маглі б задыхнуцца. Кіроўца паспрабаваў уцячы, але быў затрыманы. Паліцыя мяркуе, што грузавік ехаў з Вугоршчыны.

У Вугоршчыне, перад галоўным вакзалам Будапэшту, другі дзень працягваюцца пратэсты нелегальных мігрантаў, якія патрабуюць адкрыць ім доступ да вакзалу, які быў напярэдадні зачынены для ўцекачоў без Шэнгенскай візы.

Паліцыя Чэхіі на вакзале горада Бржэцлаў у ноч на аўторак зьняла зь цягнікоў каля 200 нелегальных мігрантаў, якія ехалі з Аўстрыі і Вугоршчыны ў Нямеччыну. Кожнаму затрыманаму паліцыянты напісалі маркерам нумар на перадплеччы.

Эўрапейскія СМІ адзначаюць, што Эўропа ўпершыню з часоў Другой сусьветнай вайны і бальканскай вайны 1990-х гадоў сутыкнулася з такім масавым наплывам мігрантаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG