Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя падазраваныя ў датычнасьці да гібелі 71 мігранта


У Вугоршчыне затрыманыя чацьвёра падазраваных у датычнасьці да гібелі мігрантаў, целы якіх былі знойдзеныя ў чацьвер у грузавіку-рэфрыжэратары ў Аўстрыі.

Як паведамляе вугорская паліцыя, затрыманыя чацьвёра грамадзянаў Баўгарыі і адзін аўганец, у іх ліку ўладальнік грузавіка і два кіроўцы. Сьледзтва не выключае, што яны ўваходзяць у баўгара-вугорскую банду, якая займаецца кантрабандай людзьмі. Аўстрыйская газэта «Кур’ер» выйшла ў пятніцу з чорнай першай паласой і надпісам: «Калі спыніцца гэтае вар’яцтва?»

Улады Аўстрыі, хутчэй за ўсё, будуць дамагацца экстрадыцыі затрыманых, якім могуць быць прад’яўленыя абвінавачваньні ў забойстве. Пра гэта заявіў дзяржаўны пракурор Аўстрыі.

Сёньня ж у Італіі былі арыштаваныя 7 мараканцаў, двое сірыйцаў і лібіец — па падазрэньні ў датычнасьці да гібелі 52 уцекачоў, якія задыхнуліся выхлапным газам лодачнага матору. Іх целы былі знойдзеныя 26 жніўня пры правядзеньні выратавальнай апэрацыі ля берагоў Лібіі. Некалькі соцень выратаваных распавялі, як пасажыраў лодкі гвалтоўна запіхвалі ў маторны адсек пад палубай, дзе не было чым дыхаць.

Да 105 узрасла колькасьць патанулых ля паўночнага ўзьбярэжжа Лібіі, дзе ў чацьвер перакуліліся дзьве лодкі, на борце якіх знаходзіліся да 500 уцекачоў.

Паводле дадзеных ведамства ААН па справах уцекачоў, ад пачатку году ў Міжземным моры загінулі больш за дзьве з паловай тысячы ўцекачоў.

Згодна з матэрыяламі Эўразьвязу, да жніўня 2015 межы краінаў ЭЗ перасеклі амаль 340 тысяч нелегальных мігрантаў. Мільёны іншых уцекачоў з раёнаў ваенных дзеяньняў спрабуюць знайсьці прытулак у Ліване, Турэччыне і Ярданіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG