Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тацяна Караткевіч: «Разьмяшчэньне замежных вайсковых базаў на тэрыторыі Беларусі зробіць яе мішэньню»


Тацяна Караткевіч

Тацяна Караткевіч

Разьмяшчэньне замежных вайсковых базаў на тэрыторыі Беларусі нясе пагрозу нацыянальнай бясьпецы краіны, заявіла БелаПАН прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта, актывістка грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Тацяна Караткевіч.

«Такія базы зробяць Беларусь мішэньню і зьяўляюцца пагрозай для нашай нацыянальнай бясьпекі, — заявіла яна. — Улічваючы канфлікт ва Ўкраіне, безадказна нарошчваць узбраеньні іншай краіны на нашай тэрыторыі і ў цэлым у рэгіёне, бо гэтая „стрэльба“ можа стрэліць у любы момант. Мы павінны зрабіць усё, каб рэалізаваць артыкул нашай Канстытуцыі і быць нэўтральнай эўрапейскай краінай. Гэта залог міру».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG