Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Актывісты грамадзкай арганізацыі «Альтэрнатыва» правялі акцыю пратэсту супраць прысутнасьці ў Беларусі расейскіх вайсковых базаў.

У Менску ў пераходзе каля вайсковага факультэту БНТУ яны вывесілі транспарант з надпісам «Расейскія вайскоўцы, рукі прэч ад Беларусі». Лідэр арганізацыі Алег Корбан гэтак пракамэнтаваў Свабодзе зьмест і мэту акцыі:

Алег Корбан

Алег Корбан

«Гэтая акцыя прайшла ў межах доўгатэрміновай кампаніі „За незалежную Беларусь“. Але адначасова яна зьвязаная і з так званымі прэзыдэнцкімі выбарамі. Мы заклікаем людзей задумацца, ці павінны яны падтрымліваць таго кандыдата, які выступае за інтэграцыю з Расеяй. Што дасьць нам сяброўства з Расеяй у гэтым пытаньні і ці патрэбна яно? Ці патрэбныя ў Беларусі расейскія вайсковыя базы, якія ўжо ёсьць і якія плянуюцца? Тым больш што яны знаходзяцца ў Беларусі бясплатна, а іх разьмяшчэньне адбываецца без абмеркаваньня і згоды з боку беларускага грамадзтва. Мы заклікаем выступаць супраць інтэграцыі з Расеяй, якая гэткім чынам уцягвае нас у розныя ваенныя кампаніі».

Актывісты «Альтэрнатывы» пакінулі месца правядзеньня акцыі без інцыдэнтаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG