Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На акупаваных тэрыторыях больш за 40 тысяч расейскіх вайскоўцаў, — Парашэнка


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ў Харкаўскай вобласьці. 22 жніўня 2015 году

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ў Харкаўскай вобласьці. 22 жніўня 2015 году

Заява прагучала падчас выступу Пятра Парашэнкі на Маршы Незалежнасьці ў Кіеве:

«Расейская ўзброеная групоўка паблізу нашай мяжы на ўсходзе сёньня ўжо складае больш за 50 тысяч чалавек, на акупаваных тэрыторыях таксама знаходзяцца больш за 40 тысяч, у тым ліку 9 тысяч кадравых ваеннаслужачых узброеных сіл РФ, якія стаяць на кіроўных пасадах, тым самым фармуючы падразьдзяленьне расейскай арміі на нашых тэрыторыях», — сказаў Парашэнка.

Па словах Парашэнкі, Расея не адмовілася ад ідэі прамога ўварваньня цi наступу баевікоў углыб Украіны.

«Дзень Незалежнасьці амаль супадае з гадавінай страшэннай трагедыі пад Ілавайскам, якая стала сьледзтвам прамога ўварваньня падразьдзяленьняў расейскай арміі на тэрыторыю Ўкраіны. Прайшоў год, але гэтая глыбокая рана не загойваецца, боль не праходзіць.

У цэлым жа агрэсія з боку суседняй дзяржавы забрала жыцьці амаль 2 тысяч 100 нашых ваяроў. Вечная памяць героям, якія загінулі ў баях за свабодную, незалежную Ўкраіну. І вечная ім слава! Давеку не забудзем і не даруем ніколі», — сказаў ён.

XS
SM
MD
LG