Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Македонская паліцыя труціць імігрантаў сьлезацечным газам


Македонія заблякавала мігрантаў на мяжы з Грэцыяй
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:34 0:00

У Македоніі паліцыя ўжыла сьлезацечны газ супраць тысяч мігрантаў, якія спрабуюць трапіць на тэрыторыю краіны з Грэцыі.

У пятніцу каля трох тысяч мігрантаў паспрабавалі прарвацца празь мяжу. У выніку ня менш за восем чалавек пацярпелі, паведамілі ў грэцкай паліцыі.

Паліцыя Македоніі, пры падтрымцы бронетэхнікі, расьцягнула калючы дрот уздоўж чыгуначных шляхоў, па якіх мігранты перасякаюць мяжу.

Напярэдадні Македонія абвясьціла пра ўвод рэжыму надзвычайнага становішча ў памежных абласьцях краіны ў сувязі з наплывам уцекачоў з суседняй Грэцыі. Ва ўрадзе Скоп’е папярэдзілі, што для аховы мяжы будуць прыцягвацца і вайскоўцы.

У Македоніі сьцьвярджаюць, што колькасьць нелегальных пераходаў мяжы з тэрыторыі Грэцыі ўжо носіць масавы характар.

Выступаючы на прэс-канфэрэнцыі ў сталіцы краіны Скоп’е, прэс-сакратар МУС Іва Коцеўскі заявіў, што галоўныя задачы надзвычайнага становішча — узмацніць бясьпеку насельніцтва і павысіць адказнасьць у вырашэньні гуманітарнай сытуацыі з імігрантамі, якія хочуць атрымаць прытулак у Македоніі.

Праз Македонію праходзіць адзін з галоўных транзытных маршрутаў уцекачоў, якія прыбываюць у Грэцыю з краін Блізкага Ўсходу і Афрыкі і якія імкнуцца трапіць у розныя краіны Эўразьвязу.

Кіраўнік Ведамства ААН у справах уцекачоў Антоніё Гуцерыш заявіў агенцтву Франс Прэс, што сумесныя намаганьні краін Эўропы вырашыць праблему масавага наплыву нелегалаў падрываюцца антыімігранцкімі настроямі ў грамадзтве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG