Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: Сырыйскія ўцекачы жывуць у жудасных умовах і яшчэ больш апускаюцца ў беднасьць


Арганізацыя Аб’яднаных Нацый паведамляе пра больш як чатыры мільёны сырыйцаў, якія пакінулі краіну з-за вайны. Паводле ААН, мільён чалавек уцяклі з Сырыі за апошнія 10 месяцаў.

Кіраўнік агенцтва ААН па справах уцекачоў Антоніа Гутэрыш заявіў, што бежанцы з Сырыі на сёньня зьяўляюцца самай вялікай супольнасьцю ўцекачоў аднаго канфлікту ад 1992 году, калі агенцтва дапамагло 4,6 млн. аўганскіх уцекачоў.

Паводле яго, сырыйскім уцекачам патрэбна «падтрымка сьвету, але замест гэтага яны жывуць у жудасных умовах і яшчэ больш апускаюцца ў беднасьць».

Акрамя мільёнаў тых, хто зьехаў з Сырыі, каля 7,6 млн. чалавек зьяўляюцца перасяленцамі ўнутры гэтай краіны.

Больш за 230 тысяч чалавек загінулі ў Сырыі з тых часоў, калі ў сакавіку 2011 году пачаліся антыўрадавыя выступы, што перарасьлі ў грамадзянскую вайну, у якой удзельнічаюць урадавыя войскі, паўстанцы і групоўкі ісламісцкіх баевікоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG