Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр КНДР аддаў загад войскам рыхтавацца да наступу


Лідэр КНДР Кім Чэн Ын у атачэньні вайскоўцаў
Лідэр КНДР Кім Чэн Ын у атачэньні вайскоўцаў

У чацьвер Паўночная і Паўднёвая Карэя абмяняліся артылерыйскім агнём. Пхеньян пагражае ўжыць сілу, калі Сэул ня спыніць траньсляцыі з крытыкай рэжыму КНДР у памежнай зоне.

Паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын загадаў прывесьці войскі ў поўную баявую гатоўнасьць для наступу. Кім Чэн Ын заявіў, што краіна знаходзіцца ў стане «паўвайны».

Рашэньне было прынятае пасьля пасяджэньня Цэнтральнага ваеннага камітэта ЦК Працоўнай партыі Карэі, якое было склікана ў чацьвер пасьля абмену артылерыйскім агнём паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэяй.

У жніўні Паўднёвая Карэя аднавіла трансьляваньне паведамленьняў з крытыкай паўночнакарэйскага рэжыму праз гукаўзмацняльнікі, усталяваныя ўздоўж дэмілітарызаванай зоны на мяжы з КНДР. Пхеньян прыгразіў пачаць баявыя дзеяньні і нанесьці ўдары па гукаўзмацняльніках. 17 жніўня Паўднёвая Карэя пачала ў раёне Карэйскага паўвострава штогадовыя сумесныя вучэньні з ЗША. Перад гэтым Пхеньян прыгразіў ЗША «невядомай сьвету зброяй».

КНДР і Паўднёвая Карэя фармальна знаходзяцца ў стане вайны, бо пасьля ўзброенага канфлікту ў пачатку 1950-х гадоў паміж імі не была падпісаная мірная дамова.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG