Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная і Паўднёвая Карэя абстралялі адна адну


Карыкатура на Кім Чэн Ына
Карыкатура на Кім Чэн Ына

Паўночная Карэя абстраляла паўднёвакарэйскія гукаўзмацняльнікі, усталяваныя на мяжы для трансьляцыі крытычных выказваньняў на адрас рэжыму КНДР. У адказ на гэта Паўднёвая Карэя выпусьціла ў бок КНДР некалькі дзясяткаў 155-мілімэтровых гарматных снарадаў.

Паводле апошніх дадзеных, у адказ агню ад КНДР не было. Паўднёвая Карэя заявіла, што гукаўзмацняльнікі не былі пашкоджаныя. Па дадзеных Сэулу, з боку Паўночнай Карэі было выпушчана 25 снарадаў.

Краіны пачалі зноў выкарыстоўваць прапагандысцкія перадачы праз гукаўзмацняльнікі пасьля інцыдэнту на мінулым тыдні з выбухам наземных мінаў на паўднёвакарэйскім баку памежнай дэмілітарызаванай зоны. Паводле Сэулу, на мінах тады падарваліся і атрымалі раненьні два паўднёвакарэйскія салдаты. Паўднёвая Карэя ўсклала адказнасьць за інцыдэнт на КНДР і пачала трансьляваць праз дынамікі паведамленьні супраць палітыкі Пхэньяну. У адказ Паўночная Карэя таксама пачала трансьляцыю праз гукаўзмацняльнікі, аднаўляючы такім чынам псыхалягічную вайну, аб спыненьні якой бакі дамовіліся ў 2004 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG