Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка зьбіраецца наведаць Нью-Ёрк для ўдзелу ў верасьнёўскім саміце ААН па глябальным разьвіцьці пасьля 2015 году.

Пра гэта ён паведаміў сёньня ў сумесным інтэрвію Радыё Свабода, Эўрарадыё і парталу Tut.by, перадае БелаПАН.

«Прапанова была ўсім кіраўнікам дзяржаў. Мы разглядаем магчымасьць візыту. Мы рыхтуемся да гэтага візыту на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Таму што гэта такі саміт, дзе будуць зьбірацца кіраўнікі дзяржаў. Прапанавалі двойчы выступіць на саміце ААН: на агульнай дыскусіі і тэматычнай. Давядзецца ехаць, гэта будзе няправільна, калі кіраўніка дзяржавы там ня будзе», — сказаў Лукашэнка.

У саміце возьмуць удзел каля 150 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, а таксама міністры замежных спраў краін-чальцоў ААН. Прэзыдэнты Расеі Ўладзімер Пуцін, Казахстану — Нурсултан Назарбаеў, Беларусі — Аляксандар Лукашэнка і Ўкраіны — Пятро Парашэнка, як чакаецца, выступяць з трыбуны ААН 27 верасьня — у апошні дзень саміту ААН.

XS
SM
MD
LG