Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка сёньня дае інтэрвію Радыё Свабода. Упершыню за апошнія 20 гадоў


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Разам з карэспандэнтам Свабоды ў калектыўным інтэрвію з Аляксандрам Лукашэнкам возьмуць удзел журналісты «Эўрарадыё» і Tut.by.

29 студзеня 2015 году на прэсавай канфэрэнцыі ў Палацы Незалежнасьці карэспандэнт Свабоды Валер Каліноўскі папрасіў у Аляксандра Лукашэнкі інтэрвію, згадаўшы, што апошні раз ён даваў інтэрвію Свабодзе 20 гадоў таму, неўзабаве пасьля прыходу да ўлады.

Аляксандар Лукашэнка даў згоду. Пасьля з такой жа просьбай да Аляксандра Лукашэнкі выступіў і карэспандэнт «Эўрарадыё» Зьміцер Лукашук.

Абяцанае інтэрвію заплянаванае на 4 жніўня. Паводле прэсавай службы Аляксандра Лукашэнкі, паколькі апошнім часам шмат СМІ зьвяртаюцца з просьбамі аб інтэрвію, то да Радыё Свабода і Эўрарадыё вырашылі далучыць карэспандэнтку інтэрнэт-парталу Tut.by Марыну Золатаву. На інтэрвію тром журналістам папярэдне адведзена паўтары гадзіны.

Адказы Аляксандра Лукашэнкі на пытаньні Свабоды, Эўрарадыё і Tut.by чакаюцца на нашым сайце па абедзе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG