Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З пачатку вайны на Данбасе загінулі 2300 украінскіх салдат


Сытуацыя ў зоне баявых дзеяньняў на Данбасе
Сытуацыя ў зоне баявых дзеяньняў на Данбасе

Яшчэ 270 украінскіх вайскоўцаў за гэты час зьніклі бязь вестак або знаходзяцца ў палоне ў баевікоў.

Такія лічбы на брыфінгу прывёў начальнік Упраўленьня цывільна-вайсковага супрацоўніцтва Ўзброеных сіл Украіны Аляксей Наздрачоў, паведамляе УНІАН.

«На сёньняшні дзень загінулых — каля 2300 вайскоўцаў, але сказаць, колькі прапала бязь вестак — вельмі цяжка, таму што, паводле досьведу, 40% зь іх — гэта людзі, якія знаходзяцца ў палоне. Але мы яшчэ ня вызначылі месца іх знаходжаньня. І каля 60% — гэта вайскоўцы, якія загінулі. Таму з 270 бязь вестак зьніклых ваеннаслужачых мы лічым, што дзесьці 70–80 у палоне, а астатнія, на жаль, загінулі», — сказаў Наздрачоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG