Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустаршыня «Маладога фронту» і былы палітвязень Эдуард Лобаў ваюе за Ўкраіну


Эдуард Лобаў

Эдуард Лобаў

«Калі мы не дапаможам Украіне змагацца ў гэтай вайне, то наступным наступальным этапам Расеі можа аказацца Беларусь», - кажа Эдуард Лобаў у відэазвароце, які разьмешчаны на канале youtube​ у суполцы «Згуртаваньне патрыётаў».

«Думка прыехаць ва Ўкраіну ў мяне зьявілася яшчэ падчас знаходжаньня ў калёніі, але магчымасьці прыехаць не было. Магчымасьць зьявілася толькі пасьля вызваленьня», - распавядае былы палітвязень. Ён пацьвярджае, што на баку Ўкраіны ваюе шмат беларусаў, а таксама прадстаўнікі «іншых нацыянальнасьцяў, якія прыехалі дапамагчы ўкраінскаму народу ў барацьбе з агульным ворагам — Расеяй».

Эдуард Лобаў нарадзіўся ў 1988 годзе. Да дзейнасьці «Маладога фронту» далучыўся пасьля вяртаньня з войска. Службу праходзіў у 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгадзе ў Віцебску.

У 2011 годзе быў асуджаны на 4 гады пазбаўленьня волі паводле артыкулу «хуліганства» разам зь лідарам «Маладога фронту» Зьмітром Дашкевічам. Выйшаў на волю 18 сьнежня 2014 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG