Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Tribuna.com: Затрыманы і адхілены ад пасады гендырэктар менскага «Дынама» Максім Суботкін


Фота: з асабістага архіву Максіма Суботкіна

Фота: з асабістага архіву Максіма Суботкіна

Як паведамляе сайт Tribuna.com, генэральны дырэктар менскага «Дынама» Максім Суботкін адхілены ад пасады і затрыманы.

Вядома, што ў клюбе праходзіла праверка АБЭЗ. Пасьля яе заканчэньня на мінулым тыдні адбылося пасяджэньне Назіральнай рады, па выніках якой Суботкін быў адхілены ад пасады. Пазьней стала вядома пра яго затрыманьне.

Карэспандэнт pressball.by датэлефанаваўся да Максіма Суботкіна ў нядзелю ў 21.20. Генэральны дырэктар клюбу зьняў трубку, аднак ад камэнтароў адмовіўся, спаслаўшыся на тое, што вечар нядзелі - час позьні.

Суботкін стаў дырэктарам «Дынама» ў 2013 годзе. Да гэтага працаваў у структуры «Шыньніка».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG