Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літанкета Свабоды: Віктар Жыбуль


Віктар Жыбуль нарадзіўся ў 1978 у Менску. Закончыў філялягічны факультэт БДУ, асьпірантуру. Працаваў у рэдакцыях некалькіх часопісаў, з 2009 — вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіву-музэю літаратуры і мастацтва. Актыўны ўдзельнік творчага руху «Бум-Бам-Літ», некалькіх літаратурна-музычных і тэатральных праектаў. Аўтар кніг паэзіі «Калі ў хаце дывэрсант» (1996), «Рогі гор» (1997), «Прыкры крык» (2001), «Дыяфрагма» (2003), «Забі ў сабе Сакрата!» (2008; сумесна зь Верай Бурлак), «Стапэліі» (2012), аўдыёдыску «Расьпілаваныя дошкі пачынаюць зрастацца» (2009), больш за 100 навуковых і навукова-папулярных артыкулаў па літаратуразнаўстве. Пераможца некалькіх паэтычных слэмаў, ляўрэат прэміі «Залаты апостраф-2011», Міжнароднай адмеціны імя Давіда Бурлюка (2013).

1. Для каго вы пішаце? (Хто ваш ідэальны чытач?)

Непасрэдна ў момант пісаньня — для сябе. Але ў выніку атрымліваецца, што і для пэўнага кола сучасьнікаў і наступнікаў, а калі ўзяць літаратуразнаўчую дзейнасьць, — то яшчэ нават і для папярэднікаў.

2. Дзе вам найлепш пішацца, і калі?

Ключавыя думкі й вобразы, а таксама рытмічная аснова вершаў прыходзяць у дарозе ці падчас шпацыру, а занатаўваю ўжо дзе атрымаецца. Да нейкага канкрэтнага месца я не прывязаны.

3. Аўтарам якой ужо напісанай кнігі вы хацелі б быць?

Гэтая кніга мне некалі сьнілася. На жаль, прозьвішча аўтара я не запомніў.

4. Які літаратурны герой найбольш падобны да вас?

Гадо.

5. Хто ваш улюбёны пісьменьнік?

Наўскідку: Лукаш Калюга, Сяргей Пясецкі, Данііл Хармс, Франц Кафка.

6. Што вы цяпер чытаеце?

Кнігу «Ціша» Андрэя Федарэнкі. Цікава ж, за што ён атрымаў «Глінянага Вялеса».

7. На якіх замежных мовах (расейская ня лічыцца) вы можаце чытаць?

На ангельскай, украінскай, польскай.

8. Якая ваша найбольш улюбёная кніга з напісаных вамі?

Кніга вершаў, напісаных за апошнія гады. Яшчэ ня выдадзеная і нават ня ўкладзеная.

9. Якую кнігу вам яшчэ хочацца напісаць?

Зборнік п’есаў і раман пад назвай «1 м2» («Адзін мэтар квадратны»).

10. Калі вы адчуваеце сябе найбольш свабодным?

Калі застаюся сам-насам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG