Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяр абвалу казармы пад Омскам дасягнула 13.

Целы 12 вайскоўцаў навучальнага цэнтру ВДВ ратавальнікі дасталі з-пад завалаў, яшчэ адзін памёр ад траўмаў у лякарні, паведамляе Омскае абласное міністэрства аховы здароўя.

Папярэдняя прычына абвалу – парушэньні падчас рамонту.

Паводле папярэдніх зьвестак, у момант абрушэньня ў казарме знаходзілася каля 45 чалавек. 22 пацярпелых дастаўленыя ў бальніцы Омска, трое зь іх знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане. Застаецца невядомым лёс яшчэ 11-12 чалавек. Выратавальная апэрацыя працягваецца. У Омск прыбылі мэдычныя брыгады з Масквы.

У Омскай вобласьці ў нядзелю ўвечары ў чатырохпавярховай казарме навучальнага цэнтру ВДВ абрынуліся перакрыцьці адной з сэкцый будынку. У праваахоўных органах рэгіёну выказалі здагадку, што прычынай абвалу маглі стаць парушэньні пры рамонтных працах.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG