Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акрамя кітайцаў, працадаўцы завінавацілі заробак яшчэ 76 тысячам работнікаў


За чэрвень 2015 года пратэрмінаваная запазычанасьць па заробках у Беларусі вырасла ў параўнаньні з траўнем на 37%, ці 111,1 млрд. рублёў.

На 1 ліпеня яна склала 411,7 млрд. рублёў, ці 2,1% фонду заработнай платы за травень 2015 году, паведаміў БелаПАН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт. Працадаўцы завінавацілі заробак 75,9 тыс. работнікам у 555 арганізацыях.

Як і летась, у пералік даўжнікоў увайшлі ў асноўным сельгаспрадпрыемствы. Больш за ўсё арганізацый-даўжнікоў знаходзіцца ў Менскай вобласьці — 250 (сума запазычанасьці 179,4 млрд. рублёў), далей ідуць: Віцебская — 219 (135,5 млрд.), Гарадзенская — 49 (36,2 млрд), Магілёўская — 18 (23,5 млрд.), Менск — 12 (32 млрд.), Гомельская — 5 (4 млрд.), Берасьцейская — 2 (1,1 млрд.).

Варта нагадаць, што нядаўняя публічная акцыя пратэсту кітайскіх працаўнікоў у Добрушы (Гомельская вобласьць) была выкліканая менавіта трохмесячнай затрымкай з выплатай заробкаў.

XS
SM
MD
LG