Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар фінансаў Грэцыі Яніс Варуфакіс сышоў у адстаўку


Яніс Варуфакіс

Яніс Варуфакіс

Міністар фінансаў Грэцыі Яніс Варуфакіс пакінуў пасаду ў сувязі з «пажаданьнямі некаторых сябраў Эўрагрупы», як ён сам напісаў у блогу.

«Я з гонарам вытрываю нянавісьць крэдытораў. Я буду цалкам падтрымліваць прэм’ер-міністра Алексіса Цыпраса, новага міністра фінансаў і наш урад», — адзначыў Варуфакіс у посьце, азагалоўленым «Больш не міністар!»

Раней цяпер ужо былы кіраўнік Мінфіну запэўніваў, што сыдзе ў адстаўку, калі грэкі на рэфэрэндуме прагаласуюць за ўмовы, прапанаваныя крэдыторамі для прадстаўленьня Атэнам экстранай пазыкі.

Аднак 61,3% выбаршчыкаў у нядзелю прагаласавалі супраць прапаноў міжнародных крэдытораў.

Варуфакіс ня раз вінаваціў крэдытораў Грэцыі ў «тэрарызьме», лічачы, што яны хочуць «зьняважыць грэкаў», паведамляе ВВС.

XS
SM
MD
LG