Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курс эўра адносна ены і даляра на сусьветных фондавых біржах упаў пасьля абвяшчэньня папярэдніх вынікаў рэфэрэндуму ў Грэцыі.

Паводле слоў фінансістаў, грэцкія банкі знаходзяцца ў небясьпечнай блізкасьці ад каляпсу, паведамляе ВВС.

Калі гэта адбудзецца, мільёны грэкаў страцяць зьберажэньні, кампаніі збанкрутуюць, у краіне могуць катастрафічна скараціцца запасы харчаваньня і мэдыкамэнтаў.

Як адзначаюць аналітыкі, банкам у Грэцыі неабходны надзейны крэдытор, аднак Эўрапейскі цэнтральны банк можа ня ўзяць на сябе гэтую функцыю ізноў.

Эўрапейская камісія, якая разам з МВФ і ЭЦБ уваходзіць у тройку галоўных міжнародных крэдытораў Грэцыі, патрабавала ад Атэнаў павелічэньня падаткаў і скарачэньня сацыяльных дапамог з тым, каб яны змаглі выканаць свае даўгавыя абавязацельствы.

У нядзелю грэкі большасьцю галасоў адхілілі прапановы міжнародных крэдытораў аб прадстаўленьні экстранай пазыкі.

Тым ня менш, многія эўрапейскія палітыкі лічаць, што дзьверы для перамоваў з Атэнамі па-ранейшаму адкрытыя.

XS
SM
MD
LG