Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хадаркоўскі заклікаў замарозіць канфлікт Расеі і Ўкраіны


Міхаіл Хадаркоўскі
Міхаіл Хадаркоўскі

Ён дадаў, што ніводнае рэальнае збліжэньне Захаду з Расеяй немагчымае, пакуль прэзыдэнт Пуцін застаецца пры ўладзе.

Хадаркоўскі лічыць, што канфлікт Расеі з Украінай, які ўключае анэксію Крыму і падтрымку Масквой баевікоў на ўсходзе Ўкраіны, можа працягвацца так доўга, як доўжыцца падзел Паўночнай і Паўднёвай Карэі.

«Замарожваньне канфлікту зьяўляецца адзіным адэкватным рашэньнем», — лічыць Хадаркоўскі.

Ён таксама заклікаў ЗША ўстрымацца ад прадастаўлення зброі Ўкраіне, паколькі, на яго думку, большасьць расейцаў ужо вераць, што ўдзельнікамі канфлікту зьяўляюцца Расея і Злучаныя Штаты.

«Сытуацыя будзе разьвівацца ў гэтым жа кірунку, калі пачнуцца пастаўкі зброі Ўкраіне», — перакананы Хадаркоўскі.

На працягу 2014 году краіны Захаду ўзгаднілі рашэньне аб увядзеньні санкцыяў у дачыненьні да Расеі — спачатку з-за анэксіі Крыму, потым — праз ролю Масквы ў канфлікце на Данбасе.

Некаторыя заходнія палітыкі лічаць гэтыя санкцыі недастатковымі і заклікаюць прадаставіць Украіне абарончыя ўзбраеньні. Такой, у прыватнасьці, ёсьць агульная пазыцыя абедзьвюх палат Кангрэсу ЗША. Прэзыдэнт ЗША Барак Абама да гэтага часу не прыняў ніякага рашэньня з гэтай нагоды.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG